У касцеле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску будуць праводзіць службы на адкрытым паветры
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Такое рашэнне прынята з-за распаўсюджвання каронавіруса
Усе галоўныя святыя Імшы ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44а) вырашана цэлебраваць на адкрытым паветры на прыкасцельнай тэрыторыі на палявым алтары. У тым ліку ў Пальмавую нядзелю 5 красавіка. У гэты дзень у 9.00, 11.00, 12.30, 19.00 будзе адбывацца асвячэння вербаў перад кожнай святой Імшой таксама на вуліцы на прыкасцельнай тэрыторыі.
- Любыя ў Хрысце! Набліжаецца галоўная Ўрачыстасць для кожнага веруючага чалавека ў Хрыста - Нядзеля Змертвыхпаўстання! Думаю, што не знойдзецца чалавека, які са мной не пагадзіцца, сёлетні Вялікі Пост праходзіць у няпростай атмасферы. Клапоцячыся пра духоўнае развіцце вернікаў, але таксама перажываючы за фізічнае здароўе парафіян з-за распаўсюджвання каронавіруса, мною як пробашчам былі прыняты гэтыя рашэнні, - паведаміў кс. Юры Санько.
У Вялікі Чацверг (09.04) святая Імша Вячэры Пана адбудзецца ў касцёле на Залатой Горцы ў 19.00; Вялікая Пятніца (10.04) - Набажэнства Мукі Пана і адарацыя Святога Крыжа - 19.00; Вялікая Субота (11.04) - асвячэнне страў на вуліцы перад касцелам: 10.00, 11.30 - асвячае Мітрапаліт, 12.30, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00; Вігілія Пасхальная - 21.00 - Вялікдзень - замест Рэзурэкцыйнай працэсіі адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту - 6.30. Святыя Імшы - 7.00, 9.00, 11.00.
Будзе магчымасць ва ўсе гэтыя дні скарыстацца паркоўкай за касцелам, заезд з вул. Залатая Горка, 5, дадаў пробашч.
- Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Праявім чуласць і павагу да бліжніх! - звярнуўся ён да парафіянаў.
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці