"Кава са святаром": паглядзіце на паспяховы праект у Instagram
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Амаль кожнае відэа ксяндза Паўла Рудзьмана, душпастыра моладзі Пінскай дыяцэзіі, набірае звыш 1 тыс. праглядаў
Апошнім часам у сацсетках з'яўляецца ўсё больш праектаў святароў, манахаў і манашак. Служыцелі Хрыста ідуць у Інтэрнэт, як у свой час апосталы ішлі ва ўсе бакі свету. Бо менавіта сусветнае павуцінне адкрывае самыя шырокія магчымасці для абвяшчэння Евангелля, бязмежнай любові Бога. Тым больш, цяпер, калі свет змяніла пандэмія і па-ранейшаму многія людзі знаходзяцца ў ізаляцыі, немагчымыя афлайн-сустрэчы.
Паспяховы праект у Інтэрнэце стварыў каталіцкі святар Павел Рудзьман - душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, аўтар праектаў DDN і Crossway, арганізатар пілігрымкі "Брэст-Баранавічы-Будслаў". У Instagram кс. Павел запусціў серыю публікацый у рубрыцы #кофесосвященником - штодзённыя кароткія відэа на духоўныя тэмы. Як правіла, за кубкам кавы святар каментуе ўрывак з Евангелля, які прапануе Літургія. У рубрыцы ўжо больш за 60 пастоў, і практычна кожнае відэа набірае звыш 1 тыс. праглядаў! А ўсяго на Instagram кс. Паўла падпісаліся ўжо больш за 2,3 тыс.чалавек.
Дарэчы, святар таксама вядзе свой Youtube-канал, на якім выкладвае відэа з нядзельнымі пропаведзямі.
Related items
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў