Амаль 1 млн рублёў і аварыйны купал: што вядома пра стан касцёла ў Будславе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Абследванне базылікі завершана, апублікавана справаздача
Прадстаўлена справаздача па выніках абследвання стану будслаўскай базылікі пасля пажару, які здарыўся ў Нацыянальным санктуарыі 11 мая. Па 20 ліпеня на аднаўленне святыні сабралі звыш 963 тыс. рублёў, з якіх больш за палову складае спонсарская дапамога юрыдычных асоб. З сабранай сумы давялося выдаткаваць ужо звыш 558 тыс. рублёў. У бліжэйшы час спатрэбяцца яшчэ каля 150 тыс. рублёў, найбольшыя выдаткі - за комплексныя навуковыя доследы, неабходныя для правядзення далейшых рэстаўрацыйных прац.

Па выніках завершанага абследвання будынку касцёла спецыялісты адзначылі, што ад уздзеяння высокіх тэмператур найбольш пацярпелі цагляныя канструкцыі купала цэнтральнай навы. Тэхнічны стан купала прызнаны аварыйным, расколіны ў ім павялічваюцца і таму патрэбна ўсталяванне страховачных канструкцый і ўмацаванне, паведамляе catholic.by і публікуе справаздачу.
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды