BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасол Ватыкана і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі памаліліся ў Курапатах

Набажэнствы за нявінна забітых, а таксама малітвы на могілках католікі ладзяць 1-2 лістапада

У Дзень усіх святых, 1 лістапада, калі католікі традыцыйна наведваюць могілкі і моляцца за памерлых, нядаўна прызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў Курапаты. Там ён памаліўся разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

Нагадаем, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звычайна ў гэты штогадовы перыяд асаблівых малітваў за памерлых таксама наведваў Курапаты. Гэта ўрочышча пад Мінскам, дзе былі расстраляныя шматлікія ахвяры камуністычнага тэрору. Месца, дзе дагэтуль ляжаць астанкі рэпрэсаваных, арцыбіскуп Кандрусевіч называў «Галгофай нашага народу».

Таксама каталіцкае духавенства традыцыйна моліцца ў Трасцянцы - гэта найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны гітлераўцамі ў наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.

У іншых гарадах Беларусі, у прыватнасці, у Гомелі католікі таксама ладзяць традыцыйныя набажэнствы на месцы пахаванняў нявінна забітых ахвяраў рэпрэсій. А 1 лістапада ў Гомелі памаліліся на Навабеліцкіх могілках, дзе пахаваныя святары.

Media

Last modified onАўторак, 02 Лістапад 2021 12:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць