«Ажывіў душу народа». У Мінску развіталіся з Адамам Мальдзісам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, прафесара Мальдзіса можна назваць «патрыярхам адраджэння беларускай культуры»
Пахавальная святая Імша за спачылага прафесара Адама Мальдзіса адбылася 5 студзеня ў Чырвоным касцёле Мінска (рымска-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены). Цэлебрацыю ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Адам Мальдзіс - знакаміты беларускі літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік і журналіст, ён публікаваўся таксама ў каталіцкай прэсе. Адышоў у вечнасць 3 студзеня на 90-м годзе жыцця. Пахаваюць Адама Мальдзіса ў той жа дзень на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна.
Падчас гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што «для прафесара Адама Мальдзіса распачалася вечнасць», нагадаў, што ён «стаяў ля вытокаў адраджэння Беларусі, яе культуры, літаратуры, шмат зрабіў для таго, каб беларуская мова гучала як мага мацней».
Паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, Адама Мальдзіса можна назваць «патрыярхам адраджэння беларускага пісьменніцтва і культуры, і за гэта мы павінны схіліць галовы перад вялікім чалавекам».
Як падкрэсліў іерарх, душа народа - гэта ягоныя мова і культура, і «прафесар Мальдзіс ажывіў гэту душу, дапамог зразумець нашу тоеснасць». Ён памаліўся аб душы спачылага, каб Пан Бог адчыніў для яе брамы Раю.
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?