BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Звеставанне Багародзіцы ў католікаў пераносіцца на 4 красавіка

У гэтым годзе свята 25 сакавіка супала з Вялікай Пятніцай.

25 сакавіка ў Каталіцкай царкве штогод адзначаецца Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі. Свята ўстаноўлена за 9 месяцаў да Раства Хрыстова, якое католікі святкуюць 25 снежня, - у памяць пра наведванне арханёлам Габрыэлем Панны Марыі, які паведаміў ёй добрую вестку пра нараджэнне Збаўцы:

«Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы - Марыя.   Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.    А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл», - чытаем у Евангеллі ад Лукі.

Дарэчы, словы, якімі арханёл вітаў Марыю, ляглі ў аснову малітвы «Ave Maria» («Вітай, Марыя»). Традыцыйна 25 сакавіка ў Каталіцкай царкве праходзіць акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» - вернікі пачынаюць 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Той, хто моліцца, духоўна усынаўляе ненароджанага дзіцяці і кожны дзень здзяйсняе малітву і добрыя справы ў інтэнцыі захавання жыцця немаўляці.

Аднак у гэтым годзе сітуацыя іншая. Дзень Звеставання супадае з больш важным днём - Вялікаю Пятніцаю - апошняй у Вялікім посце, днём смерці Езуса на крыжы. Таму сёння католікі не адзначаюць Звеставанне - свята пераносіцца на панядзелак пасля другога нядзелі Вялікадня (Божай Міласэрнасці), 4 красавіка.

Last modified onПятніца, 25 Сакавік 2016 10:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць