«Скінь у пекла злога духа вайны і нянавісці»: малітоўная акцыя католікаў на мяжы Беларусі і Украіны
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Праз некалькі кіламетраў - вялікае цярпенне і пакуты украінскага народа», - гаворыць святар з месца малітвы на памежжы
Дэкан Стаўбцоўскі ксёндз канонік Ігар Лашук 3 сакавіка распачаў спецыяльную малітоўную акцыю ў Гомельскай вобласці, у рэгіёне беларуска-украінскага памежжа. З абразом Маці Божай Юравіцкай і фігурай Арханёла Міхала святар наведвае парафіі і разам з мясцовымі вернікамі ладзіць набажэнствы. Пасля першай малітвы ў Гомелі і благаслаўлення біскупа Казіміра Велікасельца кс. Ігар адправіўся ў шлях уздоўж мяжы.
«Вернікі Нароўлі і Грушаўкі віталі Абраз Маці Божай Юравіцкай і фігуру Арханёла Міхала, каб праз іх заступніцтва маліцца аб спыненні вайны ва Ўкраіне, аб Божым прабачэнні, за ўсіх загінулых... Дзякую кс. Ігару за адвагу і жаданне прыбыць у месцы горычы і болю, каб супольна маліцца», - адзначыў мясцовы пробашч кс. Януш Чарнамораў.
«Грушаўка і Нароўля: праз некалькі кіламетраў - вялікае цярпенне і пакуты украінскага народа. Даруй, Пане, людзям тваім, што не ўмеюць мірна размаўляць паміж сабою», - маліўся кс. Ігар.
Перэгрынацыя працягваецца - з просьбай аб заступніцтве Маці Божай, з малітвай да святога Арханёла Міхала «скінуць у пекла сатану, злога духа вайны і нянавісці, спыніць вайну ва Украіне».
Media
Related items
-
У Дабравешчанне і 105-годдзе БНР вернікі моляцца за Беларусь
-
Украіне – мір, грэшнікам – навяртанне. Біскуп заклікаў да Акту пасвячэння Найсвяцейшай Багародзіцы
-
Ноч у касцёле правяла моладзь Мінска. Што там адбывалася: відэа
-
«Стаіш і разважаеш, дзе столькі ўзяць?». На «Радыё Марыя» распавялі, у якую суму абыходзіцца іх праца
-
Па просьбе ўладаў у касцёлах памоляцца «аб прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі»