Маскоўскі арцыбіскуп: хваляванне і страх перад будучыняй растуць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Расіяне не заўсёды згодныя з Папам Рымскім, але яго, безумоўна, чытаюць і слухаюць, адзначыў Паола Пецы
Арцыбіскуп Паола Пецы заўважыў, што, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, у расійскім грамадстве няма адзінства меркаванняў адносна вайны. “Калі магу, наведваю парафіі і дапамагаю вернікам не баяцца фармуляваць свае меркаванні ў святле веры”, - цытуе vaticannews.va/be.
У апошнія тыдні іерарх неаднаразова заклікаў вернікаў да малітвы і посту ў інтэнцыі спынення ўзброенага канфлікту. “Малітва і пост працягваюцца ва ўсіх парафіях, рэлігійных супольнасцях і касцёльных рухах”, - падкрэсліў ён, звяртаючы ўвагу на тое, што прабачэнне з’яўляецца адзіным магчымым спосабам пачаць усё нанова, нават пасля найвялікшага канфлікту. “Калі чалавек навучыцца дараваць, ён пераадолее нават самыя страшныя старонкі гісторыі. Прабачэнне – гэта асаблівы ўклад, які хрысціяне могуць унесці ў пабудову мірнай будучыні”, - адзначыў арцыбіскуп.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці папскай паездкі ў Кіеў, іерарх звярнуў увагу на тое, што Францішак у цяперашні час з’яўляецца найвялікшым аўтарытэтам, да якога вельмі прыслухоўваюцца ў тым ліку і ў Расіі. “Гэта не значыць, што расіяне заўсёды з ім згодныя, але яго, безумоўна, чытаюць і слухаюць”, - падкрэсліў маскоўскі каталіцкі арцыбіскуп.
Related items
-
Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску