Вернікі нясуць знічы да сцен закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Штогод у гэты час адбываецца малітва за памерлых
Традыцыйную актаву малітвы за памерлых сёлета праводзяць ля сцен закрытага Чырвонага касцёла, а не ў самім храме. Вернікі нясуць знічы да труны фундатара касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, якая знаходзіцца пры храме.
У мінулыя гады ля ўваходу ў Чырвоны касцёл размяшчалі сімвалічны алтар, вакол якога знаходзіліся сотні лампадак, якія ставілі вернікі ў знак малітвы за сваіх родных, што адыйшлі ў вечнасць.
Што тычыцца сітуацыі з закрыццем касцёла, то парафія паведаміла, што да гэтага часу на ўсе звароты да дзяржаўных уладаў не атрымала канкрэтных адказаў. Таму ў парафіі заклікаюць і надалей трываць у ружанцовай малітве вакол касцёла і дома ў сем'ях – у інтэнцыі хутчэйшага адкрыцця храма для вернікаў і аднаўлення правядзення набажэнстваў.
Новых каментароў уладаў аб сітуацыі таксама пакуль няма.
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля