Газета грэка-католікаў Беларусі, якую абвясцілі «экстрэмісцкай», спыніла працу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пра гэта паведаміў рэдактар выдання, якое працавала звыш 10 гадоў, і патлумачыў прычыну
Рэдактар газеты грэка-католікаў Беларусі «Царква» Ігар Бараноўскі 27 снежня паведаміў пра тое, што сайт выдання вымушана спыніў працу:
«Адмінам сайту «Царква» давялося заблакаваць і спыніць яго працу з прычыны таго, што нядаўна праваахоўнымі органамі былі выяўленыя на ім за мінулыя гады асобныя матэрыялы царкоўна-рэлігійнай тэматыкі з спасылкамі і лагатыпамі на фота і відэа з некаторых рэсурсаў, якія былі ў сярэдзіне 2021 году прызнаныя экстрэмісцкімі».
Рэдактар патлумачыў, што ў сацсетках выдання да пачатку снежня 2022 году былі вычышчаныя ўсе спасылкі на такія матэрыялы, аднак гэта не дапамагло. 26 снежня стала вядома, што сацсеткі і сайт газеты «Царква» ўнесеныя ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», бо яны прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі паводле рашэння Ленінскага раённага суда Брэста ад 14 снежня.
«У сувязі з гэтым давядзецца спыніць працу гэтай старонкі, каб не падстаўляць тых, хто быў на яе падпісаны. Дзякуем, што былі з намі з 2011 году. Будзьце ўважлівыя, не рабіце цяпер са старонкі рэпосты», - дадаў Ігар Бараноўскі, які ў лістападзе быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Газету выдавала грэка-каталіцкая парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце. Выданне рэдагаваў таксама айцец Ігар Кандрацьеў, які быў затрыманы разам з Ігарам Бараноўскім і асуджаны на 12 сутак.
Related items
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі