BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2023 годзе

Вялікдзень католікі адзначаць 9 красавіка, а Раство прыйдзецца на панядзелак

Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2023 годзе. Папяльцовая серада, пачатак Вялікага посту, будзе ўжо 22 лютага. Гэта значыць, што папулярныя ў грамадстве свецкія святы 23 лютага і 8 сакавіка вернікі не будуць адзначаць гуляннямі і застоллем. Вялікдзень католікі адсвяткуюць 9 красавіка. Пачатак Адвэнту адбудзецца 3 снежня. А Раство Хрыстова, 25 снежня, прыпадае на панядзелак - гэта значыць, што напярэдадні будуць два выходных дня, што дасць магчымасць лепш падрыхтавацца да свята.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Тлустым шрыфтам вылучаныя ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад неабавязковай працы для вернікаў у гэтыя дні неабходныя.

Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня

Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня

Хрост Пана - 8 студзеня

Ахвяраванне Пана - 2 лютага

Папялец (пачатак Вялікага посту) - 22 лютага

Святога Юзафа - 20 сакавіка (перанесена, паколькі 19 сакавіка выпадае на нядзелю ў перыяд Вялікага посту)

Звеставанне Пана - 25 сакавіка

Пальмавая (Вербная) нядзеля - 2 красавіка

Вялікдзень - 9 красавіка

Свята Божай Міласэрнасці - 16 красавіка

Унебаўшэсце Пана - 18 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 28 траўня

Найсвяцейшай Тройцы - 4 чэрвеня

Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста - 8 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня

Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай - 2 ліпеня

Перамянення Пана - 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня

Нараджэнне Божай Маці - 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня

Дзень усіх святых - 1 лістапада

Успамін усіх памерлых вернікаў - 2 лістапада

Хрыста, Валадара Сусвету - 26 лістапада

Пачатак Адвэнту - 3 снежня

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня

Божае Нараджэнне - 25 снежня

Святой Сям'і - 31 снежня

Last modified onАўторак, 04 Красавік 2023 16:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць