BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прайшло паўгода, як Чырвоны касцёл зачынены – пытанні застаюцца без адказаў

Улады абяцаюць, што храм «будзе адчынены пасля правядзення неабходных рамонтна-аднаўленчых прац», аднак яны так і не праводзяцца.

26 сакавіка споўнілася паўгода з таго моманту, як рыма-каталіцкую парафію святога Сымона і святой Алены ў Мінску пазбавілі святыні. Пасля дзіўнага інцыдэнту з узгараннем 26 верасня 2022 года ўлады вырашылі закрыць Чырвоны касцёл – цэнтр як рэлігійнага, так і культурнага жыцця сталічных католікаў. Рашэнне аб забароне эксплуатацыі будынка было агучана ад імя Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска і абумоўлена небяспекай знаходжання там людзей, неабходнасцю рамонтных работ.

Аднак аб рэальных прычынах закрыцця Чырвонага касцёла застаецца толькі здагадвацца. Петыцыі, калектыўныя звароты і адкрытыя лісты да прадстаўнікоў уладаў не прынеслі выніку.

У храме не толькі забаронена праводзіць святыя Імшы і набажэнствы – туды не дазваляюць нават уваходзіць святарам. Толькі двойчы за гэтыя паўгады ў касцёл пусцілі духавенства. Тыя, хто змог пабываць у храме, распавядалі пра ўбачанае: унутры цёпла, камунікацыі падключаныя, у галоўнай залі няма наступстваў пажару, таму нішто не перашкаджае функцыянаванню храма.

Аднак, па афіцыйнай версіі, гэта не так і памяшканне патрабуе рамонту. У адным з апошніх адказаў на звароты вернікаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак сцвярджае, што «забарона эксплуатацыі культавага будынка звязана з неабходнасцю забеспячэння бяспекі людзей, якія наведваюць касцёл, і захавання комплексу будынкаў, які з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы».

Паводле Румака, касцёл «будзе адчынены для вернікаў і турыстаў пасля правядзення неабходных рамонтна-аднаўленчых прац».

Аднак і праз паўгады храм застаецца апячатаным і, відавочна, рамонтныя працы там не праводзяцца. Таксама нічога за гэты час не паведамлялася аб расследванні ўзгарання. Нагадаем, перад прыездам пажарных быў чутны гук разбітых шыбаў, сведкі бачылі побач сілавікоў – мяркуецца, што на касцёл быў здзейснены напад. Следчыя маюць запісы з камер відэаназірання, але пра тое, што яны зафіксавалі, інфармацыі не прадастаўлена.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

У распараджэнні парафіі застаецца толькі плябанія – асобны будынак побач з касцёлам, жыллё святароў. Яны адмовіліся яго пакінуць, нягледзячы на тое, што ў будынку адключылі электрычнасць, ацяпленне і ваду – у такіх умовах святары перажылі зіму.

Касцёльны камітэт працягвае заклікаць усіх неабыякавых да малітвы аб хутчэйшым аднаўленні ў храме парафіяльнага жыцця.

Last modified onНядзеля, 26 Сакавік 2023 18:22
Каментары   
+1 #1 Александр 2023-07-27 14:08
Почему мой любимый кастёл закрыли что сним произашло
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць