BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Вось праўдзівая вера». Біскуп распавёў пра сваю 90-гадовую бабулю і маці

Біскуп Аляксандр Яшэўскі апублікаваў спеў бабулі Крыстыны, які «падслухаў і запісаў на памяць».

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі ў Instagram распавёў пра сваю бабулю Крыстыну, якой споўнілася 90 гадоў, і апублікаваў запіс яе спеву.

«Яна ўжо некалькі гадоў як аслепла. Матуля забрала бабулю да сябе і аддана яе даглядае. Кожны дзень бабуля спявае касцёльныя спевы адпаведна літургічнага перыяду», – напісаў біскуп і выклаў спеў Велікоднага перыяду, які «падслухаў і запісаў на памяць».

Раней у інтэрв'ю часопісу «Дыялог» іерарх распавядаў, што бабуля Крыстына аказала на яго ў дзяцінстве вялікі ўплыў і дапамагала рэлігійнаму выхаванню:

«Яна вяла мяне да сваёй матулі – маёй прабабулі Стэфаніі, і тая вучыла мяне катэхізісу і малітвам на польскай мове, а пасля сама дома дадаткова ўпэўнівалася, ці добра навучыўся і ці ўсё зразумеў. Цэлы месяц, дзень пры дні, рыхтавала да Першай святой Камуніі».

Таксама біскуп узгадваў, як пасля Першай Камуніі бабуля Крыстына сказала яму пасля вяртання дадому зайсці апошнім і прывітацца, як сталы хрысціянін: «Памятаю, як паважна сказаў усім «Пахвалёны Езус Хрыстус!», ужо добра ўсведамляючы, што, атрымаўшы Цела Хрыста, патрэбна вітацца, праслаўляючы Айца Нябеснага».

Media

Last modified onПятніца, 12 Май 2023 11:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць