BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фэст у Будславе-2023: апублікаваная праграма ўрачыстасцяў

Свята пройдзе сёлета 30 чэрвеня – 1 ліпеня пад дэвізам «Марыя – Каралева Беларусі».

Апублікаваная праграма каталіцкага фэсту ў Будславе, які ў 2023 годзе пройдзе 30 чэрвеня – 1 ліпеня (традыцыйна пятніца-субота). Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай запланаваныя пад дэвізам «Марыя – Каралева Беларусі» па звычайным сцэнары: са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы і галоўнай Імшой у суботу.

Сёлета свята стане асаблівым – будзе адзначацца 25-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. На ўрачыстасці прыедзе спецыяльны пасланнік Папы Рымскага арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Поўную праграму фэсту апублікаваў партал Catholic.by.

Праграма фэсту

  • 30 чэрвеня, пятніца
    • 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
    • 18.00 — святая Імша (цэлебруе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
    • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
    • 20.30 — Марыйныя нешпары
    • 21.00 — Крыжовы шлях
    • 22.30 — тэматычная канферэнцыя «Каранацыя абраза Маці Божай Будслаўскай»
    • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
    • 0.00 – святая Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
  • 1 ліпеня, субота
    • 2.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 8.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
    • 9.00 — Фацімскі ружанец
    • 10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу «Марыя ў маім сэрцы»
    • 11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
    • На працягу ўсяго фэсту — ушанаванне вернікамі абраза Маці Божай Будслаўскай (базыліка).

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 24 Май 2023 08:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць