Самы высокі над Беларуссю помнік усталявалі ў Наваградку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта фігура святога Міхала Арханёла – абаронцы ад злога духа, заступніка пацярпелых ад несправядлівасці.
Скульптуру святога Міхала Арханёла усталявалі пры касцёле ў Наваградку на 7-метровай калоне. Гэты святы з'яўляецца сімвалам горада – ягоная выява змешчана на гербе. Наваградак знаходзіцца на вышыні 292 метры над узроўнем мора і лічыцца самым высокім горадам Беларусі. Гэта значыць, што фігура святога Міхала Арханёла стала той скульптурай, якая размешчана вышэй за ўсе астатнія помнікі ў краіне.
«Нарэшце адбылася своеасаблівая інтранізацыя [уваходжанне на прастол, узвядзенне на трон] святога Арханёла Міхала над Беларуссю ў самым высока заселеным пункце ў краіне. Цяпер фігура нагадвае, хто заступаецца за наш край!», – паведаміў 28 траўня аб усталяванні скульптуры пробашч рыма-каталіцкай парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ксёндз Юрый Жэгарын.
У хрысціянстве святы Міхал Арханёл – гэта Князь войска нябеснага, абаронца ад злога духа, праціўнік сатаны, заступнік пацярпелых ад несправядлівасці і беззаконня.
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае