BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларус шукае і перадае ва Украіну ахоўныя медальёны. За 9 гадоў – амаль 190 тысяч

Валанцёры бясплатна раздаюць медальёны з выявай Божай Маці і святога Міхала Арханёла ўсім жадаючым. У першую чаргу – вайскоўцам і ўсім, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай.

Незвычайным місіянерствам займаецца адзін з каталіцкіх вернікаў Беларусі. З пачатку вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе ён пачаў арганізоўваць перадачу на Данбас «цудоўных медалікаў» з выявай Найсвяцейшай Панны Марыі. Увесь гэты час ён працягваў гэтую дзейнасць, а з пачаткам поўнамаштабнай расійскай вайсковай агрэсіі стаў арганізоўваць перадачу медальёнаў для ўсіх рэгіёнаў Украіны, дзе ідуць баявыя дзеянні.

Нядаўна беларус стаў перадаваць і іншыя асвячоныя медальёны – з выявай украінскай цудатворнай іконы Божай Маці з Зарваніцы і святога Міхаіла Арханёла. За ўсе гады вайны вернік арганізаваў перадачу ўжо амаль 190 тысяч медальёнаў, з іх звыш 135 тысяч «цудоўных медалікаў», а таксама нелічаную колькасць абразкоў, ружанцаў і малітоўнікаў.

Беларус шукае іх, «выпрошвае», як правіла, у Польшчы, а таксама знаходзіць шляхі перадачы пасылак, валанцёраў ва Украіне, якія бясплатна раздаюць ахоўныя медальёны ўсім ахвотным. У першую чаргу – вайскоўцам і ўсім, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай.

Медальёны называюць «нябесным сродкам індывідуальнай і калектыўнай абароны», ён засцерагае «ад усяго злога, нядобрага і нячыстага».

Нярэдка прыходзяць водгукі тых, хто ўзяў медальён і цудоўным чынам пазбег гібелі. «Нешта падштурхнула пераставіць машыну ў іншае месца, і раптам туды, дзе яна стаяла, здарыўся прылёт. Цудам жывы застаўся», – перадалі валанцёры словы мясцовага жыхара.

«Сёння мой муж, дзякуючы Госпаду, жывы застаўся!», – распавядала жонка афіцэра, які знаходзіцца на перадавой і напярэдадні атрымаў медальён.

Media

Last modified onПанядзелак, 19 Чэрвень 2023 15:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць