BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як спяваюць і граюць католікі Палесся: надзвычай мілы парафіяльны фэст у глыбінцы

На першы юбілей капліцы ў Ельску прыехаў яе заснавальнік, мясцовыя вернікі спявалі ў асаблівым стылі, а пасля для іх зладзілі канцэрт [фота, відэа]

У адным з самых дальніх куткоў Беларусі – у горадзе Ельску – мясцовая каталіцкая супольнасць 29 ліпеня адзначыла парафіяльны фэст. Дарэчы, парафія святога Якуба ў Ельску з'яўляецца і адной з самых маладых – усяго 10 гадоў таму тут пачала дзейнічаць капліца. Такім чынам, супольнасць ельскіх католікаў святкавала свой першы юбілей.

Свята прайшло надзвычай кранальна, у асаблівай атмасферы. Як паведаміў на сваёй старонцы ўдзельнік фэста ксендз Януш Чарнамораў, на свята 10-годдзя капліцы святога Якуба і парафіяльны адпуст прыехаў ксендз Вінцэнт Сяўрук, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы.

Менавіта ён, раней несучы святарскае служэнне на Гомельшчыне, арганізаваў парафію і капліцу ў Ельску.

Ксендз Вінцэнт узгадаў часы аднаўлення парафіяльнай супольнасці ў Ельску, падкрэсліў сілу веры і трываласць мясцовых людзей на шляху да Збаўлення. Пасля святой Імшы прагучала арганная музыка разам са скрыпкай. Таксама спявалі мясцовыя верніцы – паслухайце, як па-асабліваму гучаць спевы католікаў Палесся (відэа – пад фота).

Media

Last modified onНядзеля, 30 Ліпень 2023 18:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць