Група з Мінска адправілася на Сусветныя дні моладзі ў Лісабон
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Песні і малітвы ў дарозе, наведванне знакамітага санктуарыя ў Люрдзе – удзельнікі паломніцтва дзеляцца фота і відэа з паездкі.
У сталіцы Партугаліі 1 жніўня пачынаюцца цэнтральныя мерапрыемствы каталіцкіх Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Рымскага Францішка. Сотні тысяч удзельнікаў з усяго свету з'язджаюцца ў Лісабон на галоўную сустрэчу каталіцкай моладзі, сярод іх – і беларускія вернікі.
Ужо 4 дні працягваецца пілігрымка на аўтобусе групы моладзі з мінскага катэдральнага касцёла. Маладыя парафіяне выкладваюць свае дарожныя нататкі ў Instagram, дзе дзеляцца фота і відэа з шляху.
Па дарозе ў Лісабон мінская моладзь ужо пабывала ў французскім Люрдзе, дзе знаходзіцца сусветна вядомы санктуарый на месцы аб'яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі.
Сачыць за пілігрымкай мінскай моладзі і ўдзелам у СДМ можна на старонцы ў Instagram.
Media
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?