«За ворагаў таксама молімся». Католікі ў Ізраілі распавялі, як перажываюць вайну
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі, сярод якіх ураджэнка Беларусі, напісалі ліст Папу Рымскаму – што яны хацелі яму данесці?
Супольнасць каталіцкіх вернікаў у ізраільскім горадзе Хайфа з Іўрытамоўнага вікарыяту святога Якуба 11 лістапада зноў сабралася на святую Імшу. Нагадаем, нядзельная служба тут праходзіць па суботах.
Як распавяла Katolik.life ураджэнка Беларусі, мясцовая парафіянка Ларыса, дзеці многіх вернікаў зараз выконваюць воінскі абавязак:
«Некаторыя цяпер у Газе. У адно з верніц адразу трое дзяцей на баявых, у тым ліку дачка. Молімся за нашых салдат, за нашу перамогу, за захопленых закладнікаў. Молімся і за ворагаў, каб Гасподзь крануўся іх сэрцаў і пазбавіў іх гэтай жорсткасці. Ніхто з вернікаў не з'ехаў, на Імшы збіраемся рэгулярна».
Як мы ўжо паведамлялі, зараз у арміі абароны Ізраіля працягвае праходзіць службу ўраджэнец Беларусі >
Мясцовыя католікі засмучаныя тым, як асвятляецца супрацьстаянне Ізраіля з тэрарыстамі ХАМАС, якія напалі на мірнае насельніцтва. Таму напісалі ліст Ерузалемскаму Лацінскаму Патрыярху і Папе Рымскаму:
«Мы расказалі, што адбываецца. Што мы насамрэч ахвяры, а не агрэсары. Многія падпісалі гэты ліст, бо не задаволеныя асвятленнем падзей, як нам падалося, аднабокім».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Як адзначылі вернікі, ізраільцяне не вінаватыя ў тым, што ХАМАС прыкрываецца дзецьмі і жанчынамі, трымае ўзбраенне ў шпіталях і каля грамадзянскіх аб'ектаў.
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва