BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мастак паказаў, як ствараў незвычайную ікону для касцёла ў Стоўбцах

Копія выявы Маці Божай Вастрабрамскай напісана высокатэмпературнымі пігментамі на керамічнай плітцы.

Перад святам Панны Марыі Вастрабрамскай, якое адзначаецца 16 лістапада, копія аднайменнага абраза была ўсталяваная над уваходам у рыма-каталіцкі храм Святога Казіміра ў Стоўбцах. Ікона выканана ў незвычайнай тэхніцы – яна напісана высокатэмпературнымі пігментамі на керамічнай плітцы. Як ствараўся абраз на розных этапах, у дэталях распавёў мастак Андрэй Дубінін.

Ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы фота з апісаннем кожнага этапу:

«Роспіс выконваўся высокатэмпературнымі пігментамі для керамікі, абпал на 1200 градусаў. Пасля на прамяні вакол выявы Маці Божай быў нанесены прэпарат золата для парцаляны, абпалены пасля на 800 градусаў».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Таксама Андрэй Дубінін напісаў копію абраза Маці Божай Снежнай для адноўленай на гістарычным месцы браме-званіцы старадаўняга стаўбцоўскага касцёла.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць