BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святару з Валожына прад'явілі абвінавачванне – ён застаецца за кратамі

Ксёндз Генрых Акалатовіч заключаны пад варту – да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы.

6 снежня мінула 20 дзён з часу затрымання пробашча рыма-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча. За гэты час яму павінны былі альбо прад'явіць абвінавачванне ў крымінальным злачынстве, альбо выпусціць на волю.

Як стала вядома Katolik.life ад кампетэнтных крыніц, святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі – гэта азначае, што яму прад'явілі абвінавачванне. Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца, аднак вядома, што паводле нядаўніх зменаў у КК Беларусі, тэрмін прад'яўлення абвінавачвання быў павялічаны да 20 сутак з моманту затрымання па шэрагу «антыдзяржаўных» артыкулаў – такіх як шпіянаж, здрада дзяржаве.

Але што менавіта ставіцца святару ў віну, застаецца невядомым. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу ксяндза Генрыха Акалатовіча дагэтуль няма, дзяржаўныя органы таксама пакуль нічога не паведамілі пра тое, у чым абвінавачваюць святара.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Нагадаем, ксёндз Генрых Акалатовіч – вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Не раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.

Last modified onЧацвер, 07 Снежань 2023 13:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць