BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Парафія Чырвонага касцёла паказала фота знутры закрытага храма і выступіла з заявай

Вернікі просяць дапусціць іх да прац па рэканструкцыі і адкрыць храм, каб вынікам «Года міра і стварэння» стала «садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве».

На Божае Нараджэнне, якое католікі адзначылі 25 снежня, мінская парафія святога Сымона і святой Алены апублікавала заяву касцёльнага камітэта адносна рамонту і рэстаўрацыі Чырвонага касцёла, закрытага ўжо 15 месяцаў.

Нагадаем, 25 верасня 2022 года тут апошні раз цэлебравалі святую Імшу. У наступную ноч у храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб тым, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная, ён нібыта мае патрэбу ў рамонце, і 26 верасня зачынілі храм для вернікаў.

Пасля святары былі дапушчаныя ў храм і не заўважылі там сур'ёзных пашкоджанняў, якія б перашкаджалі эксплуатацыі храма.

Парафія налічвае каля 10 тысяч вернікаў, якія гатовы далучыцца і дапамагчы ў працах па аднаўленню пашкоджанняў, каб святыня зноў славіла Госпада і суцяшала людзей, гаворыцца ў заяве:

«Парафія клапацілася пра ўнутраны і знешні выгляд Божага Храма і пераканана, што і далей будзе аберагаць яго, як вялікую, духоўную і гістарычную спадчыну нашага народа».

Касцёльны камітэт апублікаваў некалькіх фотаздымкаў інтэр’ераў святыні да ўзгарання і пасля яго (глядзіце ніжэй), «каб пераканаць гарадскія ўлады, што мы зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, вярнуць святыні годны выгляд і надалей сумленна клапаціцца пра яе».

Таксама парафія ў чарговы раз звярнулася да дзяржаўных уладаў з просьбай адкрыць храм для вернікаў:

«У нашым народзе існуе прыемная традыцыя: на Божае Нараджэнне і Новы Год, як малыя, так і дарослыя, заўсёды чакаюць на цуды, падарункі, радасную навіну. Просім дзяржаўныя ўлады: зрабіце падарунак нам, вернікам, усім гараджанам і гасцям сталіцы – радасць Калядна-Навагодняга цуду – вярніце нам Божы храм! Гэтая падзея будзе падвядзеннем вынікаў пры завяршэнні 2023 года, які праходзіць пад дэвізам «Год міра і стварэння»: садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Раней улады паведамлялі пра «запуск у работу» праекта рэканструкцыі Чырвонага касцёла і пачатак рамонтных прац у храме ў першым квартале 2024 года.

Last modified onАўторак, 26 Снежань 2023 12:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць