BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маўчанне, «амерыканка», малітва. Два месяцы, як святар з Валожына ў зняволенні

Арыштаванаму ксяндзу Генрыху Акалатовічу можна паспрабаваць даслаць ліст: стала вядома, дзе яго трымаюць – там жа, дзе калісьці кардынала Казіміра Свёнтка.

Ужо два месяцы пробашча рыма-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне трымаюць у зняволенні. Нагадаем, ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі 16 лістапада, на свята Маці Божай Міласэрнасці. З таго часу ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, у чым абвінавачваюць святара, не з'явілася.

Кампетэнтныя органы нічога не паведамляюць пра справу валожынскага пробашча, таксама невядома ні пра абвінавачванне, ні пра расследванне, ні пра стан здароўя святара блізкім яму людзям – суцэльнае маўчанне. Яны моляцца за яго і просяць аб малітве ўсіх неабыякавых. Адзінае, што кампетэнтная крыніца змагла паведаміць Katolik.life – ксяндзу Генрыху перадалі чарговы набор лекаў, а знаходзіцца ён у Следчым ізалятары КДБ у Мінску.

Нагадаем, у гэтым жа СІЗА, якое з савецкага часу называюць «амерыканкай», больш за паўгады правёў ксёндз Уладзіслаў Лазар, аднак ніякія доказы ягонай віны так і не былі агучаныя – святара абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве. Падобна, што ў гэтым жа абвінавачваюць і ксяндза Генрыха.

Таксама 80 гадоў таму ў «амерыканцы» трымалі святара Казіміра Свёнтка, які пазней стаў першым кардыналам у сучаснай гісторыі Беларусі.

Такім чынам, стала вядома, куды для ксяндза Генрыха можна папрабаваць даслаць ліст, каб падтрымаць святара, распавесці яму пра тое, як шмат людзей моляцца за яго. Хоць ёсць вялікая верагоднасць, што лісты яму могуць не аддаць і яшчэ больш слабая надзея на тое, каб атрымаць ліст у адказ.

Звяртаем увагу, што па пашпарце ксёндз мае імя Генадзь, таму адрасатам трэба пазначыць «Генадзь Акалатовіч».

Адрас: СІЗА КДБ 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8

Варта ўлічваць, што ў любым выпадку ліст першапачаткова патрапіць да цэнзара.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Можна таксама паспрабаваць накіраваць ліст праз інтэрнэт з дапамогай сервіса письмо.бел >

Last modified onПанядзелак, 15 Студзень 2024 14:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць