«Постсавецкія католікі». Дазвол адмяніць пост 8 сакавіка выклікаў рэзананс
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дазвол Мітрапаліта скасаваць устрыманне ад мясных страў у Дзень жанчын выклікаў неадназначную рэакцыю беларускіх католікаў, а навіну пракаментаваў нават вядомы расійскі праваслаўны блогер.
Рашэнне аб вызваленні ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў 8 сакавіка прыняў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Нагадаем, цяпер католікі перажываюць Вялікі пост, і свята жанчын, да якога многія ставяцца скептычна, прыходзіцца на пятніцу – дзень засяроджання на ўкрыжаванні і смерці Езуса Хрыста.
«У пятніцу 8 сакавіка, на якую прыпадае Міжнародны жаночы дзень», у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя ад устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам, старэйшым за 14 гадоў – вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Што тычыцца іншых дыяцэзій, то пра аналагічныя дазволы біскупаў пакуль не паведамлялася.
Такое рашэнне Мітрапаліта выклікала неадназначную рэакцыю беларускіх католікаў. Многія выказалі ў сацыяльных сетках сваё неразуменне гэтага рашэння, напісалі, што не будуць карыстацца дыспенсацыяй, якая звычайна ўдзяляецца з нагоды касцёльных, а не свецкіх святаў.
У той жа час многія пакінулі пазітыўныя рэакцыі пад паведамленнем аб дыспенсацыі, а навіну пракаментаваў нават расійскі праваслаўны блогер і грамадскі дзеяч, філосаф Андрэй Кураеў:
«Беларускія постсавецкія католікі змогуць без мукаў сумлення быць з усімі за святочным сталом».
Раней, калі 8 сакавіка прыходзілася на пятніцу Вялікага посту, у некаторых парафіях, напрыклад, гомельскай, праводзілі Крыжовы шлях у інтэнцыі жанчын (на фота).
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»