BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларусаў запрашаюць на Імшу на роднай мове ў Вільні і Маскве

6 сакавіка цэлебраваць святую Імшу па-беларуску будуць у галоўнай каталіцкай святыні літоўскай сталіцы.

У галоўнай каталіцкай святыні літоўскай сталіцы, віленскай катэдры, 6 сакавіка а 19-й гадзіне будуць цэлебраваць святую Імшу на беларускай мове. Гэта адбудзецца з нагоды ўспаміну святога Казіміра, паведаміла беларуская парафія святога Барталамея ў Вільні і падзякавала літоўскаму духавенству за такую магчымасць.

Раней у катэдральным касцёле Вільні ўжо цэлебравалі святую Імшу на беларускай мове - таксама з нагоды ўспаміну святога Казіміра.

Дарэчы, нядаўна Кустодыя Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі ўтварыла новую супольнасць у Вільні – браты з гэтай супольнасці ўзялі на сябе клопат пра душпастырства беларускамоўнага насельніцтва Вільні і Віленскай дыяцэзіі. Такім чынам, у парафіі святога Барталамея, акрамя айца Арыюша Малыскі, з'явіліся новыя душпастыры – брат Гжэгаж Юзьвяк і брат Максім Тамковіч.

Таксама святую Імшу па-беларуску будуць цэлебраваць у Маскве. Як паведаміў душпастыр беларусаў Масквы айцец Пётр Карнялюк, францішканін, служба адбудзецца ў суботу, 9 сакавіка а 18-й гадзіне ў кляштары братоў францішканаў па адрасе: Шмітаўскі праезд, 2, будынак 2 (метро «Вуліца 1905 года»).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць