Прыклад народнай пабожнасці: паглядзіце, як аформлена капліца ў глыбінцы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Новы пробашч дзятлаўскай парафіі выкладае цёплыя фотарэпартажы, якія адлюстроўваюць рэлігійнае жыццё вернікаў у рэгіёнах.
Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве нездарма часта становіцца героем нашым публікацый. Парафія адкрыла сваю старонку ў Instagram і выкладае цёплыя фотарэпартажы, якія адлюстроўваюць добрыя прыклады народнай пабожнасці, якая захавалася ў рэгіёнах Беларусі.
Вулічнае Маёвае набажэнства, святая Імша ля прыдарожнага крыжа, а цяпер – малітва ў капліцы ў вёсцы Яцвезь, куды прыехаў новы пробашч парафіі ксёндз Андрэй Лішко.
Малады святар мае добрую адукацыю – у апошнія гады ён вучыўся на тэалагічным факультэце ў Кёльнскай вышэйшай школе каталіцкай тэалогіі. Аднак гэта не перашкаджае яму проста і шчыра паводзіць сябе са звычайнымі вернікамі: на здымках часта бачым, як падчас Імшы ён выходзіць да людзей, каб асабіста паціснуць руку кожнаму пры перадачы знака супакою.
Дзякуючы здымкам паглядзелі таксама, як цікава аформлена капліца ў Яцвезі: вышытыя рушнікі, упрыгожаны кветкамі крыж, цэлую сцяну займаюць некалькі радоў партрэтаў святых у акуратных рамках. А на суседняй сцяне – таямніцы Ружанца ў простых, быццам дзіцячых малюнках.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Прэм'ера ўнікальнага праекта: беларусы выпусцілі альбом на вершы святой Тэрэзы
-
«Ён не прасіў аб адстаўцы». Парафіяне – аб звальненні пробашча Чырвонага касцёла
-
Мітрапаліт змяніў пробашча закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
-
Не толькі аўто. У касцёлах масава асвячаюць транспартныя сродкі
-
Васільковы шлюб па-каталіцку: фота стылёвага вянчання паказалі ў Будславе