Вялікую талаку збіраюць католікі: «Лепш рабіць хоць штосьці, чым нічога»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У самым старадаўнім касцёле на Маладзечаншчыне ўсяго 8 парафіянаў. Таму вялікая парафія ў райцэнтры і каманда «Радыё Марыя» вырашылі ім дапамагчы пафарбаваць святыню. Запрашаюць далучацца і абяцаюць шмат цікавага.
У вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёну 8-10 жніўня запланаваны маштабныя працы добраахвотнікаў у мясцовым касцёле, які з'яўляецца найстарэйшым у раёне і адным з старэйшых драўляных храмаў у Беларусі. Вернікі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне і каманда «Радыё Марыя» запланавалі ачысціць склеп-пахавальню і пафарбаваць драўляны будынак старадаўняга храма.
Касцёлу ўжо 290 год, яго як могуць берагуць парафіяне, але іх толькі восем, распавяла адна з ініцыятарак талакі, каардынатар «Радыё Марыя» Яўгенія Найдовіч:
«Касцёл драўляны, на ім аблупілася фарба, а яшчэ ў сутарэннях калісьці хавалі людзей – фундатараў касцёла, а цяпер там завалы – пасля дзесяцігоддзяў закрыцця святыні і заняпаду. Трэба разабраць і, магчыма, годна пахаваць тых, хто там змяшаны са смеццем. Мясцовыя парафіяне плакалі, калі я падзялілася з імі гэтай ідэяй. Паабяцалі смачна ўсіх карміць і за кожнага маліцца. У верасні там парафіяльная ўрачыстасць, і было б так кранальна нам усім пасля прыняць у ёй удзел і парадавацца за зробленае».
Лепш рабіць хоць штосьці, чым нічога, напісала Яўгенія і патлумачыла, што патрэбна: фарба, рукі і час.
Настаўніца гісторыі Таццяна Шумель з Маладзечна дадала, што ў перапынках паміж працай будзе праводзіць экскурсію і распавядаць шмат цікавага.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media
Related items
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды