Па два хлопцы з дзвюх парафій паступілі ў семінарыю ў Гродне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Усяго сёлета ў каталіцкую семінарыю ў Беларусі паступілі нашмат болей хлопцаў, чым летась.
У каталіцкай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 9 жніўня прайшоў уступны экзамен. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) паведаміла, што двое хлопцаў з парафіі паступілі ў семінарыю. Гэта Яраслаў Паўловіч і Мікіта Страчынскі. Паводле інфармацыі, якую мы знайшлі ў сацсетках, абодва хлопцы ўжо дарослыя, то бок свядома зрабілі гэты крок.
Мікіта Страчынскі ў школе быў у спісе лепшых вучняў, затым паступіў у лідскі каледж, але ў выніку вырашыў стаць святаром. А Яраслаў на сваёй старонцы ў сацсетцы галоўным зрабіў фота са сваёй службы міністрантам.
Хлопцы, якія сталі першакурснікамі семінарыі, сфатаграфаваліся з нядаўна прызначаным біскупам-каад'ютарам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімірам Гуляем – ён больш за 20 гадоў быў пробашчам менавіта фарнага касцёла ў Лідзе.
Яшчэ два новых семінарысты выйшлі з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі – Раман Буднік і Яраслаў Булко. У цэлым амаль усе першакурскнікі – з Гродзенскай дыяцэзіі, за выключэннем Аляксея Янчыка з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія).
Такім чынам, усяго сёлета ў каталіцкую семінарыю ў Беларусі паступілі 10 чалавек (пінская семінарыя набор не абвяшчала). Гэта значна больш, чым у папярэднія гады і таксама летась, калі семінарыстамі сталі ўсяго 4 хлопцы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»