У Беларусі знайшлі старадаўні цудатворны абраз і абвясцілі збор на яго рэстаўрацыю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі за ўласныя грошы набылі абраз, каб уратаваць яго, і высветлілі, што ён мае незвычайныя асаблівасці.
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску прадстаўлены старадаўні абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з Езусам на руках. На адваротным баку ўзгадваецца, што ён «святы і цудатворны». Адшукаць і ўратаваць гэтую святыню ўдалося двум рупліўцам, вернікам Паўлу Каралёву і Юрыю Кудзеліну. Яны, уклаўшы свае ўласныя сродкі, змаглі набыць абраз і змясціць яго ў каталіцкай установе, паведамляецца на яе сайце.
Твор уяўляе сабой Божую Маці Адзігітрыю, ён зроблены алеем на палатне і мае незвычайныя асаблівасці. У пачатку ХХ стагоддзя, падчас аднаўленчых прац, яго часткова закрылі лінолеўмам, які пакінуў пасля сябе сляды, а калі быў зняты, на палатне адкрылася мноства маляваных кветак [глядзіце фота ніжэй]
Да таго ж, больш раннія лікі Багародзіцы і Хрыста на абразе былі выяўленыя дзякуючы спецыяльнаму рэнтгену. Згадка пра цудатворны абраз ускосна пацвярджаецца наяўнасцю каронаў на палатне і на шатах. Таксама на шатах маецца надпіс з 1775 года, што муж і жонка Сіман і Брыгіда Сіневічы з Дарэўскіх Вярыгаў ахвяравалі гэтыя шаты на абраз. Гэта азначае, што час стварэння шатаў дасягае XVIII стагоддзя, а сам гэты рэлігійны твор, верагодна, яшчэ старэйшы.
Цяпер неабходна тэрмінова правесці рэстаўрацыю абраза, каб надаць яму адпаведны выгляд. Таксама неабходны рэстаўрацыйныя працы з шатамі.
Рэквізіты:
РО «Благотворительная Миссия Доброго Самарянина под
покровительством Святой Урсулы Ледуховской»
Юридический адрес: 220030,
г. Минск, ул. Революционная, д. 1а, к. 7
УНП 102366022, ОКПО 380087195000
р/счет BY63UNBS30151611900000001933
ЗАО «БСБ Банк», БИК UNBSBY2X,
пл. Свободы, 4, 220030, г. Минск
Обязательно указывайте в переводе, что это
«добровольное пожертвование на реставрацию иконы».
Media
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі