У 140 парафій Беларусі даставяць Бэтлеемскі агонь, хоць узяць яго ў Палесціне не атрымалася
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Упершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты.
Каталіцкія скаўты Беларусі наведаюць больш за 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій, каб даставіць Бэтлеемскі агонь міру. У бліжэйшыя суботу і нядзелю, 21-22 снежня, ад гэтага сімвала Божага Нараджэння можна будзе запаліць лампады ў храмах, каб занесці ў свае дамы.
Сёлета ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе перашкодзіў даставіць агонь непасрэдна з Бэтлеему. У месцы зямнога нараджэння Езуса Хрыста другі год запар не будуць паўнавартасна адзначаць Раство.
Таму ўпершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца Бэтлеемскі агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты, гаворыцца на старонцы парафіі ў Варнянах. У Беларусь традыцыйна перадаюць Бэтлеемскі агонь польскія скаўты (харцэры).
А 15 снежня сімвал Раства ўжо прыбыў ва Украіну – у грэка-каталіцкай царкве Ужгарада адбылася цырымонія перадачы агню міра ўкраінскім пластунам ад скаўтаў Славакіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска