З Чырвонага касцёла ужо некалькі дзён вывозяць рэчы: што пра гэта вядома
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Патрабуецца вызваліць памяшканні цалкам ад усяго, забраць трэба нават абразы і арганы.
Увесь тыдзень, ад панядзелка 17 сакавіка, працягваецца вываз з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску маёмасці парафіі святога Сымона і святой Алены. Нагадаем, вызваленне будынку ад усіх рэчаў было умовай уладаў для пачатку рамонту святыні.
Ад парафіі запатрабавалі вывезці цалкам усе рэчы, нават самыя грувасткія – гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэка, і копія Турынскай плашчаніцы.
Як стала вядома вернікам, транспарціроўкай займаецца сама парафія, маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Мінскім раёне, бібліятэка адвезена ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.
Паводле вернікаў, за тыя 2,5 гады, пакуль храм стаяў закрытым, некаторыя памяшканні насамрэч сталі патрабаваць рамонту – туды дабралася вільгаць, бо некалькі разоў прарывала водаправод, а ўлетку памяшканні ніхто не праветрываў і не адкачваў ваду з падвала пасля дажджоў.
Раней былы касцёльны камітэт публікаваў некалькіх фотаздымкаў інтэр'ераў храма да ўзгарання і пасля яго, «каб пераканаць гарадскія ўлады, што мы самі зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, вярнуць святыні годны выгляд і надалей сумленна клапаціцца пра яе».
Вываз маёмасці парафіі з Чырвонага касцёла пакуль працягваецца.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы