«Асабліва – за Радзіму». За што і чаму моляцца беларускія вернікі ў Дабравешчанне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
25 сакавіка – пачатак 9-месячнай малітвы аб ненароджаных дзецях і асаблівы дзень малітвы за краіну.
Звеставанне Пана адзначаюць 25 сакавіка католікі і праваслаўныя, якія жывуць па сучасным Грыгарыянскім календары. Урачыстасць святкуецца ў гонар падзеі, калі Найсвяцейшай Панне Марыі паведаміў Добрую вестку Арханёл Гаўрыіл пра тое, што яна народзіць Збавіцеля, і Марыя адказала згодай.
Таму ў гэты дзень вернікі просяць дапамогі Багародзіцы ў тым, каб чуць запрашэнне Пана, скіраванае асабіста да кожнага, да прыняцця Божай волі, да саўдзелу ў яе выкананні з даверам да Айца.
Таксама ў Дабравешчанне католікі пачынаюць 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Малітвай Ружанца і добрымі справамі кожны ўдзельнік акцыі змагаецца за жыццё аднаго зачатага дзіцяці.
А для беларускіх вернікаў 25 сакавіка – яшчэ і асаблівы дзень малітвы за Радзіму, пра што гаворыцца ў аб'явах некаторых парафій. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта падзея паклала пачатак беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту краіны.
Раней, да 100-годдзя гэтага свята каталіцкія біскупы Беларусі прадставілі тэкст малітвы за краіну, якая гучала ва ўсіх касцёлах рэспублікі. Тое, што абвяшчэнне незалежнасці БНР прыпала на Дабравешчанне, падкрэслівае заступніцтва Панны Марыі, Апякункі Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы