Рэдкі выпадак: у дзяржаўнай лякарні адкрываюць каталіцкую капліцу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Патрабуецца рамонт памяшкання – на гэта мясцовыя вернікі пачалі збіраць ахвяраванні.
У Смаргонскім цэнтральным раённым шпіталі дазволілі адкрыць каталіцкую капліцу і выдзелілі для яе памяшканне. Гэта вынікае з абвесткі, якую мы заўважылі ў сторыс на старонцы парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Праўда, патрабуецца рамонт памяшкання – на гэта мясцовыя вернікі пачалі збіраць ахвяраванні.
У Беларусі у многіх лякарнях ёсць праваслаўныя капліцы, у некаторых – малельныя пакоі, якімі карыстаюцца вернікі розных канфесій, а наяўнасць менавіта каталіцкай капліцы ў дзяржаўнай медустанове – рэдкасць для Беларусі. Такія капліцы шырока распаўсюджаны ў Польшчы і іншых каталіцкіх краінах.
Капліца ў Смаргоні будзе асвечана ў гонар абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных – гэта адзін з найбольш шанаваных у Беларусі абразоў, які знаходзіцца ў касцёле ў вёсцы Баруны.
Капліцу размесцяць у дзіцячым корпусе лякарні. У памяшканні трэба атынкаваць сцены, адрамантаваць падлогу і столь. Таксама патрэбна напісаць патрэбныя для культу абразы, закупіць літургічныя рэчы, адзенне для святара – у капліцы будуць адпраўляць святыя Імшы.
Вернікаў просяць аб матэрыяльнай дапамозе, каб сабраць сродкі на ўсе выдаткі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды