«Двойчы плакаў разам з ім». Арцыбіскуп Кандрусевіч даў шчырае інтэрв'ю блогеру
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У відэа заслужаны іерарх распавядае пра гісторыю свайго жыцця і свайго служэння.
Паўтарагадзінную размову з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам апублікаваў беларускі каталіцкі блогер Віталь Грышкевіч. Відэа, у якім 79-гадовы заслужаны іерарх распавядае пра гісторыю свайго жыцця і свайго служэння, дзеліцца сваім бачаннем праблем сучаснасці, хутка набірае прагляды, рэакцыі і каментары.
Інтэрв'ю было запісана напярэдадні весткі аб тым, што ў арцыбіскупа выявілі метастазы, пасля чаго ён пачаў праходзіць хіміятэрапію.
Як пісаў Віталь у сацсетцы, у момант запісу размовы ён «двойчы плакаў» разам з арцыбіскупам. Адзін з такіх момантаў – пры словах іерарха:
«Калісьці дамы будавалі з гліны, але сэрцы людзей былі залатымі. Сёння дамы блішчаць золатам, а сэрцы – каменныя».
На канале «Ласіны рог» блогер пастаянна публікуе новыя відэа са святарамі і свецкімі вернікамі. Апошнім часам з духоўных асоб суразмоўцамі Віталя былі святары Юрый Жэгарын, Віктар Жук, Андрэй Шут, а раней — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла