Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу амаль паўтара года, айцец Анджэй Юхневіч – амаль год.
У Вялікі чацвер, 17 красавіка, напярэдадні Вялікадня, католікі ўспамінаюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. У парафіях вернікі віншуюць святароў з «прафесійным святам».
Але двое беларускіх каталіцкіх святароў не могуць удзельнічаць у гэтых падзеях, знаходзячыся ў зняволенні. Цяпер, калі ў храмах Найсвяцейшы Сакрамэнт змясцілі ў імправізаваныя цямніцы ў знак успаміну арышту і зняволення Езуса Хрыста, двое святароў таксама знаходзяцца за кратамі.
Ксёндз Генрых Акалатовіч, пробашч парафіі ў Валожыне, якога асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», чакае ў мінскім СІЗА адпраўкі ў калонію ўзмоцненага рэжыму.
Айцец Анджэй Юхневіч, пробашч парафіі ў Шуміліне, дагэтуль перажывае суд, які доўжыцца ўжо амаль 4 месяцы з вялікімі перапынкамі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію