Тэндэр па Чырвоным касцёле завершаны – рамонт пачнецца амаль праз тры гады пасля закрыцця храма
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі непакояцца, на якіх умовах арэнды і за якую суму ўлады пасля гэтага перададуць храм у карыстанне парафіі.
З другой спробы 15 траўня адбылася дзяржзакупка па выбары генеральнай падраднай арганізацыі, якая будзе займацца рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй Чырвонага касцёла (святога Сымона і святой Алены) у Мінску.
Раней мы паведамлялі, што паводле праекта, працы ў храме пачнуцца ў чэрвені 2025 года – амаль праз тры гады пасля таго, як касцёл зачынілі ў верасні 2022 года. Пры выкананні графіка, закладзенага ў праекце, працы завершаць да пачатку 2027 года. Атрымліваецца, у цэлым храм будзе зачынены больш за 4 гады.
Запланавана маштабная рэканструкцыя, пасля якой у касцёле павінна стаць больш камфортна ў бытавым плане. Але вернікі непакояцца пра тое, на якіх умовах арэнды і за якую суму ўлады пасля гэтага перададуць храм у карыстанне парафіі. Праўда, да вырашэння гэтага пытання застаецца яшчэ паўтара гады.
Чакаецца, што генпадрадчыкам стане «Мінскпрамбуд» – тая ж арганізацыя, якая выконвала рэканструкцыю Чырвонага касцёла ў 2017-2019 гадах. У аб'яве аб цяперашнім тэндары пакуль не пазначана абраная арганізацыя.
Нагадаем, зараз плануецца рамонт часткі даху, сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі, вентыляцыі, супрацьпажарныя мерапрыемствы і іншыя працы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве
-
З нацыянальным каларытам асвяцілі ўпершыню за два гады новы касцёл у Мінску
-
Што з'явіцца на месцы «глушылкі» каля касцёла ў Мінску і чаму гэта праблема?
-
Навучыла спяваць нават тых, хто не ведаў нот. У Гомелі развіталіся з арганісткай касцёла