Першы раён паведаміў пра завяршэнне перарэгістрацыі парафій: яе прайшлі амаль усе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафія ў Дзятлава паказала, як выглядае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі.
Праходжанню дзяржаўнай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый была прысвечана нарада ў Дзятлаўскім райвыканкаме 16 траўня. На гэты дзень завяршыла неабходныя працэдуры 21 супольнасць розных канфесій з 24, якія дзейнічаюць у раёне, паведаміў райвыканкам.
У бліжэйшы час працэс завершаць і астатнія тры супольнасці, выказаў упэўненасць намеснік старшыні райвыканкаму Вадзім Бялятка.
Каталіцкая парафія ў Дзятлава таксама паведаміла аб паспяховым праходжанні працэдуры і паказала, як выглядае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі (глядзіце ніжэй).
Напярэдадні Гродзенская дыяцэзія як мясцовае рэлігійнае аб’яднанне прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак перадаў пасведчанне аб рэгістрацыі біскупу Гродзенскаму Уладзіміру Гуляю.
Media
Related items
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Натхняльны зварот да моладзі Беларусі запісаў біскуп Гродзенскі
-
Без званкоў і лістоў: што вядома пра ксяндза Акалатовіча, які пераведзены ў калонію
-
Што з'явіцца на месцы «глушылкі» каля касцёла ў Мінску і чаму гэта праблема?
-
Навучыла спяваць нават тых, хто не ведаў нот. У Гомелі развіталіся з арганісткай касцёла