BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа зноў заклікаў да міру ва Украіне і Цэнтральна-Афрыканскай рэспубліцы

Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне і ў Цэнтральна – Афрыканскай Рэспубліцы.

1 чэрвеня 2014 г. пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Пантыфік пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ў гэтых краінах матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Міру. “З засмучаным сэрцам я малюся за ахвяраў напружанняў, якія надалей працягваюцца ў некаторых рэгіёнах Украіны, а таксама ў Цэнтральна - Афрыканскай Рэспубліцы.

Я аднаўляю мой рашучы заклік да ўсіх бакоў, якія прымаюць у ім удзел, каб пераадолелі непаразуменні і цярпліва імкнуліся да дыялога і прымірэння”,- сказаў Папа. Гэта не першы, за апошнія месяцы, заклік папы Францішка да мірнага вырашэння палітычнага крызісу і канфлікту ва Украіне.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць