На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Католікі маліліся аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў, а таксама благаславілі школьныя прыналежнасці.
На нядзельных святых Імшах 31 жніўня ў каталіцкіх парафіях Беларусі адбылося благаслаўленне дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў на новы навучальны і катэхетычны год.
У касцёлах маліліся аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў, а таксама благаславілі школьныя прыналежнасці. Перад алтаром дзеці дзякавалі Богу за праведзеныя канікулы, прасілі аб імкненні да ведаў, каб Пан адарыў розум сваім святлом, запаліў сэрцы прагай спазнаць праўду, дабро і прыгажосць створанага Богам свету.
Святары адзначалі, што хрысціяне вучацца не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам або бацькам, атрымаць добрыя адзнакі, а на славу Божую, і што ўсе пакліканы вучыцца ў самага галоўнага настаўніка – Езуса Хрыста.
Фота і відэа са старонак парафій у Смаргоні, Бабруйску, Варнянах, Лепелі, Мёрах, кс. Паўла Салабуды і кс. Паўла Халяўкіна.
Media
Related items
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?