BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?

Выданне выходзіла 8 гадоў таму накладам усяго 2 тысячы асобнікаў.

У некаторых беларускіх каталіцкіх парафіях у апошні час у якасці падарункаў пры розных нагодах вернікам уручалі Бібліі на рускай мове. У той час як афіцыйная мова мясцовага Касцёла – беларуская.

«Каталіцкага» перакладу ўсёй Бібліі дагэтуль няма, але ў друк выходзіў пераклад Новага Запавету, падрыхтаваны адпаведнай Секцыяй пры епіскапаце. Гэта адбылося ў 2017 годзе, з таго часу «каталіцкі» Новы Запавет не перавыдаваўся. Ці яшчэ можна свабодна набыць кнігу, ці адчуваецца яе недахоп, і дзе ўвогуле цяпер прадаецца каталіцкая літаратура?

Вядомая вернікам крама «Духоўная кніга» на вуліцы Багдановіча ў Мінску, дзе доўгі час прадаваліся каталіцкія выданні, дагэтуль не працуе. Краму канчаткова зачынілі ў 2020 годзе, і частку тавару «Духоўнай кнігі» размясцілі ў шапіку пры архікатэдральным касцёле ў Мінску.

Цяпер гэта месца – адно з нямногіх, дзе ёсць выбар каталіцкай літаратуры. У тым ліку ёсць цяпер у наяўнасці і выданне Новага Запавету. А таксама – выдадзены пазней на аснове гэтага перакладу, добра ілюстраваны і аформлены «Новы Запавет для дзяцей і моладзі».

Такім чынам, пры жаданні набыць кнігі можна, але відавочна, што праблема ёсць: асноўнае выданне выходзіла 8 гадоў таму накладам усяго 2 тысячы асобнікаў.

Акрамя таго, касцёльны пераклад не выдаваўся ў іншых, больш зручных фарматах – напрыклад, у кішэнным, як гэта рабілі пратэстанты. Яны скарыстоўвалі пераклад Праваслаўнай царквы.

Нагадаем, каталіцкі пераклад даступны ў лічбавым фармаце на сайце епіскапату.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць