Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар лічыць, што касцёл «спустошыла абыякавасць», але з ім не ўсе пагадзіліся.
Нядаўна прызначаны вікарыем катэдральнага касцёла ў Магілёве ксёндз Аляксандр Улас зафіксаваў рэдкі выпадак: ніводны вернік не прыйшоў на будзённую святую Імшу ў галоўным каталіцкім храме горада зранку 8 студзеня.
Святар на сваёй старонцы падзяліўся думкамі і пачуццямі пасля таго, як адправіў Імшу ў пустым касцёле. Адзначым, што яна была а 9-й раніцы – час, калі ў працоўны дзень амаль усе парафіяне, акрамя пенсіянераў, занятыя.
«Малітва – без адказу, слова – без слухача, холад у сэрцах», напісаў святар. Ён лічыць, што касцёл «спустошыла абыякавасць».
«Калі знікаюць вернікі, знікае ўсё, што раней падтрымлівала цябе знешне: позіркі, удзячнасць, адчуванне патрэбнасці, сама роля святара. Застаешся толькі ты і Бог. І тады адкрываецца балючая, але неабходная праўда: я служy не дзеля людскіх позіркаў, а дзеля таго, што Бог ёсць. Адчуванне безсэнсоўнасці агаляе сэрца, зрываючы ўсе маскі. Імша без людзей – гэта літургічная Гефсіманія. Хрыстус таксама застаўся адзін: вучні спалі, натоўп разышоўся, засталася толькі воля Айца. Святар, які стаіць перад пустымі лавамі, у нейкім сэнсе ўваходзіць у тую ж глыбіню адзіноты. Гэта не трыумф святарства, а яго ўкрыжаванне», – падзяліўся ксёндз.
Але ў каментарах многія вернікі з ім не пагадзіліся. Некаторыя палічылі, што святар перажывае крызіс веры, але выдае яго за крызіс веры сваёй паствы, а «гэты боль і адсутнасць вернікаў» – заклік да самога святара «выплысці на глыбіню».
«Гэта тое, што з чалавечага пункту гледжання не мае сэнсу, і не нясе ў сабе нічога пазітыўнага: ні суцяшэння, ні падтрымкі, ні прыемных адчуванняў. Але ў гэтым і ёсць сэнс: служыць на чыстай веры, якая становіцца ў такія моманты чыстай любоўю да Бога. Вы ведаеце, што людзі вас любяць. Вы ведаеце, што класна прамаўляеце. Ведаеце, што ўмееце запальваць сэрцы. А калі гэта ўсё адмінусаваць, хаця б на час? Ну тады, як казалі ў Хроніках Нарніі, "Далей уверх, далей углыб!"», – параіла адна з верніц.
Пракаментавалі сітуацыю і іншыя святары. Адзін з іх пажадаў больш давяраць Богу і глядзець на ўсё вачыма веры, а іншы – грэка-каталіцкі святар – адзначыў, што часта служыць Літургію ў адзіноце і не бачыць у гэтым нічога страшнага:
«Не прыйшлі, бо сёння на працу трэба. Нехта прыйдзе на вечаровую імшу. Я рэгулярна служу адзін, як, думаю, і шмат хто са святароў у невялікіх парафіях. Малюся за сябе, і за сваіх вернікаў – у іх праца, сем'і, хваробы, падпрацоўкі. А мой абавязак – маліцца. Матывую іх, канечне, але стараюся радавацца калі нехта прыходзіць на Літургію, а не ўпадаць у роспач, калі не прыходзіць».
Таксама ў каментарах адзначылі, што і ў невялікіх праваслаўных прыходах часта ўзнікае падобная сітуацыя.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне