BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці

А вы ведалі, што савецкія войскі хацелі ўзарваць будслаўскую святыню?

Нацыянальны санктуарый у Будславе штодня публікуе ў сторыс на сваёй старонцы запісы аб цудах, якія адбыліся пасля малітвы ля абраза Маці Божай Будслаўскай. Раней у парафіі тлумачылі, што пералік цудаў, якія адбыліся праз заступніцтва Панны Марыі, задакументаваны ў старажытнай кнізе.

Але і пасля таго, на працягу наступных стагоддзяў, працягвалі адбывацца новыя неверагодныя з'явы, звязаныя з малітвай ля будслаўскага абраза. Цуды рэгіструюцца і ў наш час: ацаленні ад цяжкіх хваробаў, нараджэнне дзіцей у жанчын з дыягназам бясплоддзе.

Сустракаюцца і асаблівыя выпадкі. Напрыклад, вы ведалі, што святыню ў Будславе савецкія войскі планавалі зруйнаваць падчас вайны, але пасля малітвы вернікаў гэтага не адбылося? Чытайце на картках.

Media

Last modified onЧацвер, 15 Кастрычнік 2026 16:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць