BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ілюстраваная гісторыя «Краіна Беларусь» будзе перададзена Святому Айцу

Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці англійскую версію сваёй вядомай кнігі, iлюстраванай гісторыі “Краіна Беларусь” (“This country called Belarus”, аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч), як падарунак для Папы Францішка.

Гэта адбылося 30 жніўня 2014 г., у дзень малітоўнага ўспаміну біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа перад Архіерэйскай Літургіяй, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі (Славакія) Мілан Лях.

Апостальскі Нунцый з удзячнасцю прыняў гэты падарунак, благаславіў Уладзіміра Арлова і яго жонку — паэтэсу і журналістку Валянціну Аксак — на творчую працу і запэўніў, што перадасць кнігу асабіста Святому Айцу ў дзень сустрэчы з ім, 25 верасня.

Паводле svjazep.org

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць