BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Самая маштабная ў Беларусі акцыя супраць абортаў пачалася ў Гомелі - ФОТА

Увесь тыдзень валанцёры будуць раздаваць ля гіпермаркетаў улёткі, а ў сераду пройдзе навукова-духоўная канферэнцыя.

З панядзелка ў Гомелі стартавала абласная акцыя «Тыдзень без абортаў» пад назвай «Захавай жыццё». Нагадаем, гэтая самая маштабная ў Беларусі акцыя супраць абортаў прымеркавана да Дня Маці і арганізавана Упраўленнем аховы здароўя пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», праваслаўнага цэнтра абароны мацярынства і дзяцінства «Ладушкі» і рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці.

Ва ўсе дні «Тыдня без абортаў» з 17.30 да 19.00 праходзяць вулічныя акцыі з раздачай інфармацыйных матэрыялаў каля гомельскіх гіпермаркетаў і буйных крамаў. Гэта «Еўраопт» на Хатаевіча, «Алмі» на Яфрэмава, «Гіпа» на Косарава, а таксама «Хрустальны» і «Чарнігаўскі» у Навабеліцкім раёне Гомеля. Праваслаўныя, каталікі і пратэстанты, у тым ліку медыкі-гінеколагі, агітуюць мінакоў захоўваць жыццё. Улёткі раздаюць не толькі жанчынам, але і мужчынам. Таксама валанцёры падыходзяць да сямейных пар, якія ўжо маюць дзяцей, бо многія лічаць, што адзін-два дзіцяці - гэта мяжа, і забіваюць сваіх чарговых ненароджаных дзяцей.

У бліжэйшыя дні да вулічных акцыяў далучыцца «Місіс Беларусь - 2014» гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам Дзмітрыем. У прыватнасці, сужэнцы будуць агітаваць супраць абортаў падчас вулічных акцый і распавядаць пра шкоду грамадзянскіх шлюбаў.

А ў суботу, 18 кастрычніка, на плошчы Паўстання з 11 да 17 гадзін пройдзе фінальная вулічная акцыя. Плануецца, што ў ёй прымуць удзел дзяўчыны-студэнткі Гомельскага інжынернага інстытута МНС Беларусі. Усе вулічныя акцыі санкцыянаваныя гарвыканкамам.

Акрамя таго, 15 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўпершыню ў Гомелі пройдзе навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў. З дакладамі на тэму «Медыцына без абортаў» выступяць лекары-гінеколагі, таксама спецыялісты раскажуць аб псіхалагічных наступствах абортаў, праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі раскрые духоўны аспект праблемы, а каталік, кандыдат багаслоўя, дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч прачытае даклад на тэму «Чаму Царква выступае супраць абортаў».

Last modified onПанядзелак, 13 Кастрычнік 2014 22:56
Каментары   
+1 #1 участник 2014-10-14 09:59
Кто хочет, приходите к указанным магазинам и присоединяйтесь
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць