BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праграма ўрачыстасці Ўсіх святых і Дня памінання памерлых у Гомелі

Запрашаем узнесці хвалу Богу за жыццё тых, хто быў сведкам любові і міласэрнасці Госпада.

У Дзень усіх святых - 1 лістапада - святочныя Імшы пройдуць у гомельскай рыма-каталіцкай царкве ў 8.00, 12.00 і 19.00. Таксама 1 лістапада ў 16.00 на Навабеліцкіх могілках адбудзецца малебен на месцы пахавання каталіцкіх святароў.

Пробашч запрашае ўзнесці хвалу Богу за жыццё тых, хто быў сведкам любові і міласэрнасці Госпада на зямлі, тых, каго па праве могуць называць святымі. Напярэдадні набажэнства святар просіць дапамагчы навесці на магілах парадак.

У сераду, 2 лістапада - у Дзень памінання ўсіх памерлых вернікаў - святыя Імшы ў касцёле пройдуць таксама ў 8.00, 12.00 і 19.00. А ў 16.00 адбудзецца малебен ля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы (на павароце ў Цэнтр радыяцыйнай медыцыны) - на месцы, дзе забойцы НКУС здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.

Пробашч адзначае, што ў народзе дзень 2 лістапада называюць таксама «Дзяды», што не зусім дакладна, паколькі гэта назва прыйшла з паганскай традыцыі. Лепш называць гэтую дату Днём памінання памерлых вернікаў.

Last modified onАўторак, 01 Лістапад 2016 22:17
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць