Гомельскія лекары будуць вучыцца міласэрнасці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На навукова-адукацыйных чытаннях абмяркуюць праблему сіндрому эмацыйнага выгарання медыкаў і іх маральнае аблічча.
13-14 лістапада ў Гомельскім медуніверсітэце пройдуць навукова-адукацыйныя чытанні «Міласэрнасць - маральная аснова медыцыны». Форум пройдзе ў рамках супрацоўніцтва Міністэрства аховы здароўя з Беларускай праваслаўнай царквой.
Падчас чытанняў абмяркуюць аспекты сучаснай медыцыны ў святле хрысціянскай веры, праблему і перспектывы пераадолення сіндрому эмацыйнага выгарання медыкаў, будуць разважаць пра тое, якім павінна быць маральны аблічча лекара, з чаго складаецца медычны абавязак, як лекару не ўпасці ў абыякавасць.
Таксама плануецца абмеркаваць пытанні ЭКА, кантрацэпцыі і абортаў.
У мерапрыемстве будуць удзельнічаць спецыялісты розных сфер медыцыны, выкладчыкі медыцынскіх навучальных устаноў і прадстаўнікі духавенства праваслаўнай Гомельскай епархіі.
Нагадаем, нядаўна ў Гомелі прайшла навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў: Кожная шостая цяжарнасць у Гомельскай вобласці сканчаецца абортам - ФОТА + спампаваць ДАКЛАДЫ канферэнцыі >>>
Related items
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім