У гомельскім антыкафэ пройдзе курс для цяжарных «Лёгкія роды»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Мамы змогуць падрыхтавацца і фізічна, і псіхалагічна, атрымаць адказы на пытанні, для тат заняткі бясплатныя.
Парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы, шматдзетныя сужэнцы Марыян і Вольга Голуб, а таксама акушэр-гінеколаг Наталля Сасноўская правядуць для ўсіх жадаючых курс «Лёгкія роды». Пачатак заняткаў 20 студзеня. Для тат заняткі бясплатныя.
- Гэты унікальны курс дапаможа падрыхтавацца да лёгкіх і натуральных родаў. Таксама вы зможаце падрыхтавацца да партнёрскіх родаў. Дзякуючы курсу вы падрыхтуецеся фізічна - навучыцеся правільна дыхаць і расслабляцца, будзеце весці актыўны лад жыцця, рабіць гімнастыку для цяжарных і правільна харчавацца. Таксама вы падрыхтуецеся псіхалагічна - пазбавіцеся ад лішніх страхаў і трывог, атрымаеце зарад пазітыву на ўсю цяжарнасць і маючыя адбыцца роды, а таксама знойдзеце для сябе новых сяброў. Акрамя таго, вы атрымаеце адказы на многія пытанні - як пачынаюцца роды, як яны працякаюць, як нарадзіць без болю? - абяцаюць арганізатары.
На працягу месяца пройдзе 12 заняткаў па аўторках, чацвяргах і суботах з 11 да 13 гадзін. Трэнінгі будуць праходзіць ва ўтульным антыкафэ «Sweet Home» па адрасе вул. Працоўная 3а, трэці паверх, уваход з вуліцы Савецкай. Запіс на курсы па тэлефоне: +375 44722 91 67.
Related items
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў