Выстава старажытных хрысціянскіх кніг з унікальнымі вокладкамі пройдзе ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
«Для старавераў кніга была своеасаблівым шляхам у Рай, таму яна павінны была быць падобнай на Рай».
20 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый адкрыецца выстава старадрукаваных рэлігійных кніг з унікальнымі і цікавымі вокладкамі - «Пераплётных спраў майстры».
Веткаўскі музей мае ўнікальную калекцыю рэлігійных кніг, якія акрамя каштоўнага зместу маюць багатае афармленне, якому стараверы надавалі асаблівую ўвагу.
- Для гэтых людзей кніга была своеасаблівым шляхам у Рай, таму яна павінны была быць падобнай на Рай. Ўжываліся самыя розныя тэхнікі афармлення: ад абцягнутых скурай з цісненнем дошак на зашпільках да распісаных дошчачак, таксама на іх ўстаўляліся медныя Укрыжаванни, акрамя таго, кнігі ўпрыгожваліся меднымі ўстаўкамі евангелістаў на аксамітнай аснове, гэта і чаканныя аклады ў стылі барока, ракако, якія пачыналі развівацца на вокладках, гэта і вокладкі, шытыя бісерам па аксаміце, - распавядае загадчык філіяла музея Пятро Цалка.
Сярод кніг, якія будуць на выставе - Віленскае Евангелле друкара Пятра Мсціслаўца 16 стагоддзя, а таксама старадрукаваныя «Часоўнік», «Малітваслоў».
Related items
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ