Больш за 200 гомельцаў адправяцца на сусветныя дні моладзі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Каля 2 млн. католікаў прымуць удзел у сустрэчы ў Кракаве.
Сусветныя дні моладзі пройдуць у польскім Кракаве ў ліпені 2016 года, але ўжо цяпер вядзецца арганізацыя форуму. Католікі з Беларусі таксама будуць прымаць удзел у сустрэчы, у тым ліку з Гомеля. Як мяркуецца, з абласнога цэнтра ў Кракаў адправяцца больш за 200 чалавек на некалькіх аўтобусах.
Старт Сусветным дням моладзі быў дадзены ў 1985 г. св. Янам Паўлам II. Апошняя такога роду сустрэча прайшла пры ўдзеле папы Францішка ў 2013 г. у Рыа-дэ-Жанейра. У ёй прынялі ўдзел каля 3,5 млн. чалавек. У Кракаве, у ліпені 2016 г., чакаецца каля 2 млн. удзельнікаў.
Дарэчы, удзельнікам Сусветных дзён моладзі спросцяць працэдуру атрымання віз.
Last modified onЧацвер, 25 Чэрвень 2015 23:06
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?