У свята Божай Міласэрнасці ў Гомелі пакажуць прэзентацыю дзённіка Святой Фаустыны [відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Да сястры з'явіўся Ісус, прынёсшы вестку пра Сваёй Міласэрнасці ўсяму чалавецтву, і сказаў намаляваць убачаны ёй вобраз.
Традыцыйна ў першую нядзелю пасля Вялікадня каталікі адзначаюць свята Божай Міласэрнасці. Яго ўстанавіў сам Ісус Хрыстос, сказаўшы пра гэта ў бачанні святой сястры Фаустыне Кавальскай.
Перад кожнай Святой Імшой у нядзелю вернікам пакажуць невялікую прэзентацыю з вытрымкамі з Дзённіка Святой Фаустыны.
Па просьбе свайго духоўнага айца Фаўстына пачатку апісваць асабісты духоўны вопыт у выглядзе занатовак, якія пасля атрымалі назву «Дзённік». У гэтым творы Фаўстына распавядае пра свае духоўныя перажыванні, прыводзіць факты са свайго манаскага жыцця. У 1931 годзе святой Фаустыне Кавальскай з'явіўся Ісус, прынёсшы вестку пра Сваёй Міласэрнасці усяму чалавецтву. Як піша сястра Фаўстына у сваім дзённіку, Хрыстос сказаў ёй намаляваць убачаны ёй вобраз, у якім ад Ягоных грудзей зыходзілі два прамяня - белага і чырвонага колеру, і зрабіць надпіс - Ісус, спадзяюся на цябе.
Шанаванне Божай Міласэрнасці вельмі хутка распаўсюдзілася па ўсім свеце, стаўшы для людзей сімвалам надзеі сярод хаосу і жорсткасці сучаснасці.
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі
-
Як у новым касцёле Гродна стваралі галоўную ікону з тысяч каменьчыкаў, паказаў майстар
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі